1. Выбарчая Камісія па правядзенню выбараў  у Каардынацыйную Раду 2024-2026 (далей ВК)  арганізацыйна – кантрольным органам па рэалізацыі мэт і кантролю ўзгодненага працэсу па правядзенню выбараў  у Каардынацыйную Раду (далей – КР) у адпаведнасці са Статутам КР, з Палажэннем аб Выбарах, прынятым КР, а таксама ўзгодненай выбарчай сістэмай. Выбарчая Камісія створана па выніках агульнага галасавання Каардынацыйнай Рады за Палажэння аб Выбарах (раздзел 4.) і карыстаецца ў сваёй дзейнасці прынцыпамі і мэтамі гэтага Палажэння. Сябрамі ВК з’яўляюцца выключна асобы, якія былі вылучаныя і абраныя ў ВК адпаведна з п.п. 4.3.-4.6. Палажэння аб Выбарах у Каардынацыйную Раду Беларусі.
  2. Для эфектыўнага ажыццяўлення сваёй дзейнасці ВК можа ствараць адмысловыя працоўныя групы, запрашаць экспертаў праводзіць даследаванні, апытанні, ажыццяўляць іншыя дзеянні ў межах сваіх паўнамоцтваў.
  3. Выбарчая Камісія з’яўляецца незалежным органам, працуе асобна ад КР і іншых актараў палітычнага поля, ажыццяўляе сваю дзейнасць самастойна ў межах сваіх паўнамоцтваў, вызначаных у п.1.
  4. ВК ажыццяўляе сваю дзейнасць на працягу ўсёй выбарчай кампаніі,  да пачатку дзейнасці новага складу КР (да 15 чэрвеня).
  5. Пасяджэнні ВК праводзяцца не менш за раз на тыдзень альбо па меры неабходнасці ў анлайн фармаце.
  6. Пасяджэнні ВК транслююцца для грамадскасці ў адкрытым доступе.
  7. У пасяджэннях ВК могуць прымаць удзел (без права голасу) як прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і партый, працоўных груп, так і прадстаўнікі СМІ, назіральнікі, прадстаўнікі экспертнай супольнасці па запрашэнню Камісіі.
  8. На пасяджэннях ВК разглядаюцца выключна пытанні ды прапановы, якія маюць  дачыненне да рэалізацыі выбарчага працэсу ў межах паўнамоцтваў ВК.
  9. Да разгляду на пасяджэннях ВК прымаюцца толькі тыя пытанні ды прапановы, якія сфармуляваны пісьмова і абгрунтаваны.
  10. Час і форма правядзення пасяджэнняў вызначаюцца на пасяджэннях ВК альбо праз працоўны чат у залежнасці ад абставін.
  11. Вядуцца пратаколы пасяджэнняў, у якіх адлюстроўваюцца асноўныя тэзісы з выступаў удзельнікаў пасяджэнняў. Выступоўцы маюць права ўносіць карэкціроўкі ў пратакол альбо далучаць тэзісы сваіх выступаў у дадатак да пратаколу. Пратаколы публікуюцца цягам не болей за тры працоўных дні.
  12. Рашэнні па прапановах і запытах, якія паступілі на разгляд ВК, а таксама  змены і дапаўненні да іх прымаюцца большасцю галасоў “за”, “супраць”, альбо “ўстрымаўся”.  Іншы парадак галасавання па асобных  пытаннях прымаецца на пасяджэннях ВК, калі за яго прагаласавала не менш ад складу ВК. Кворум для галасавання – не менш 2/3 ад спісавага складу ВК. 
  13. У галасаванні прымаюць удзел толькі ўпаўнаважаныя Выбарчай Камісіяй, якія былі зацверджаны Агульным Галасаваннем КР па адпаведнай працэдуры КР. Змена складу ВК не ўваходзіць у паўнамоцтвы ВК. Кожны чалец ВК мае толькі адзін голас, які не можа быць перададзены нікому іншаму. 
  14. Усе галасаванні, для выключэння  злоўжыванняў, маюць адкрыты характар.
  15. Вынікі галасавання даводзяцца да ўсіх сябраў ВК, а таксама да сябраў КР і публікуюцца ў адкрытым доступе. Таксама на пасяджэннях і ў адкрытым доступе агучваецца інфармацыйны дайджэст працы ВК са зваротамі і скаргамі (адказы і вынікі разгляду скаргаў).
  16. Парадак абскарджання рашэнняў ВК:

    16.1. Кожная зацікаўленая (якая мае прамое дачыненне да прадмета рашэння ВК) асоба ці суб’ект маюць права ў тэрмін 48 гадзін пасля прыняцця ВК рашэння альбо пасля публікацыі такога рашэння (калі гэта не было прадугледжана іншымі нормамі, пералічанымі ў п.1) накіраваць абгрунтаваную скаргу на рашэнне  ВК па каналах афіцыйнай камунікацыі ВК з наступнымі абавязковымі пунктамі:а) ПІБ ці назва аўтара скаргі, кантакт, на каторы накіроўваецца адказ па скарзе;
    б) спасылка на рашэнне ВК, па каторым адбываецца скарга;
    в) сутнасць скаргі;
    г) абгрунтаванне скаргі;
    д) прапанова па наступных дзеяннях ВК.

16.2. Скаргі, якія былі пададзены з парушэннямі ўмоў п.16.1., Выбарчая Камісія мае права пакінуць без разгляду.

16.3. Разгляд скаргаў адбываецца ў тэрмін не больш за 72 гадзіны з моманту яе фактычнага атрымання і можа праводзіцца ў працоўным парадку, як на пасяджэннях ВК, так і па-за пасяджэннямі. Рашэнне па скарзе з яго абгрунтаваннем накіроўваецца па заяўленым у скарзе кантакце, вынік агучваецца ў адпаведнасці з п.15 Рэгламенту.

16.4. Калі ініцыятар скаргі незадаволены вынікамі разгляду скаргі, ён мае права ў тэрмін 24 гадзіны накіраваць у ВК паўторную скаргу з абгрунтаваннем нязгоды з вынікамі разгляду першапачатковай скаргі па працэдуры, аналагічнай апісанай у п.16.1. У гэтым выпадку ВК у тэрмін 72 гадзіны з моманту атрымання паўторнай скаргі арганізуе адкрытае пасяджэнне з адкрытым разглядам пазіцый бакоў  з адкрытым інфармаваннем аб часе і форме пасяджэнне  (спасылка на анлайн-мерапрыемства) ініцыятара скаргі. Дадзенае Пасяджэнне адбываецца анлайн, лімітавана па часе не больш за адну  гадзіну, транслюецца ў прамым эфіры. Ініцыятар скаргі запрашаецца на дадзенае пасяджэнне па заяўленым кантакце, мае права і магчымасць абгрунтоўваць свае аргументы гучна і слушна. Адсутнасць ініцыятара скаргі на пасяджэнні з’яўляецца нагодай для закрыцця скаргі з захаваннем папярэдняга рашэння. ВК мае права запрашаць для разгляду паўторных скаргаў экспертаў са свайго боку. Па выніках дадзенага пасяджэння праводзіцца адкрытае галасаванне ў прамым эфіры. Вынікі дадзенага галасавання з’яўляюцца канчатковымі. 

Яшчэ навіны

Падзяліцца