Пры падтрымцы Каардынацыйнай Рады стартаваў новы праект – Рупар COVIDа.

Рупар COVIDа, праект-пераможца анлайн-Хакатону КР і хаба Перамен, на падставе штодзённых апытанняў:

  • збірае і паведамляе статыстыку па захворванні COVID-19 у Беларусі.
  •  расказвае пра метады прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння каранавіруса.

Сёння ў «Вячэрняй радзе» ўрач-інфекцыяніст Мінска і сябра КР Мікіта Салавей раскажа больш пра праект.

Паводле слоў сябра КР Мікіты Салаўя многія лекары фізічна і маральна знясілены.

«У сукупнасці з складанай эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у краіне, фізічным і маральным знясіленнем шэрага медыцынскіх працаўнікоў, практычна поўнай адсутнасцю падтрымкі валанцёрамі, – усё гэта пагаршае якасць дапамогі пацыентам, прыводзячы да ўзросту неспрыяльных вынікаў захворвання».

Мікіта Салавей сцвярджае, што колькасць смерцяў толькі па Мінску ў 3-4 разы перавышае сумарную колькасць памерлых у краіне, заявленую Мінздароўем.

Рупар COVIDa дазволіць беларусам пазнаваць праўдзівыя дадзеныя пра каранавірус у Беларусі. Больш пра пандэмію і праект слухайце ў «Вячэрняй радзе».

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu