Каардынацыйная Рада выражае салідарнасць з усімі студэнтамі, якія працягваюць выражаць нязгоду. Няма ніякага апраўдання тым мерам, якія зараз прымаюцца ў адносінах да іх. Мы патрабуем неадкладнага спынення ціску, гэта недапушчальна.

Каментарый сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай:

«Я цалкам спакойная за будучае гэтай краіны, таму што пакаленне, якое ў перспектыве будзе займацца Беларуссю, дэманструе смеласць, адвагу і кемлівасць. Я зараз кажу аб студэнтах, якія выходзяць на страйкі, уцякаюць ад АМАПа, выходзяць з БРСМ – і нічога не баяцца. Гэта ўнікальнае пакаленне беларусаў. Яно нарадзілася ў дыктатуры, але вырасла з свабоднымі, еўрапейскімі галовамі. Яны значна разумнейшыя, прасунутыя, вынаходлівыя за дзеючую ўладу. За гэтымі хлопцамі і дзяўчынамі будучае новай вольнай Беларусі».

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu