За 2,5 месяца працы праекта skarga.help беларусы з 31 раёнаў Беларусі стварылі 363 заявы на адзінкавыя пікеты. Карыстальнікі skarga.help дасылаюць свае адказы ў бот зваротнай сувязі @skarga_help_bo. Пакуль камандзе skarga.help не вядомыя выпадкі, калі пікет быў дазволены. Пры гэтым кожныя пісьмовыя адмовы даюць падставы пісаць у іншыя дзяржорганы і працягваць патрабаваць выканання сваіх правоў законнымі спосабамі.

 – У адказ з дзяржорганаў казалі, што для пікетаў у горадзе вызначана толькі адно месца; паказвалі, што пасля асуджэння па 23.34 нельга быць арганізатарам адзінкавага пікета. Найчасцей адмаўлялі з-за таго, што бракуе дамоў на аказанне паслуг па ахове, прыбіранню і медабслузе, – расказваюць юрысты skarga.help.

У адказ на адпіскі з дзяржорганаў юрысты праекта падрыхтавалі зварот у арганізацыі, якія аказваюць гэтыя паслугі (Хуткая дапамога, Зелянбуд, Дэпартамент аховы МУС), з просьбай апісаць працэс узгаднення дамовы.

Ад хуткай дапамогі ўжо дашлі адмовы ў супрацы з-за загружанасці ў перыяд пандэміі. 

Гэта азначае фармальную забарону, а не толькі бюракратычныя затрымкі, масавых імпрэз у Беларусі, – каментуюць адказ юрысты skarga.help. – Рэагаваць на гэта рэкамендуем новай скаргай, якая ўжо з’явілася на сайце.

Юрысты каманды Skarga.help аператыўна рэагуюць на вострыя сітуацыі ў краіне і прапануюць беларусам ужо гатовыя скаргі і заявы, якія застаецца толькі адправіць. Цяпер на skarga.help — 24 скаргі, сярод якіх актуальныя скаргі на фэйкі і прапаганду ў дзяржСМІ, а таксама заклік да мясцовых дэпутатаў выказацца супраць забароны БЧБ-сцяга. 

Працягнем паказваць, што нам не ўсё адно!

Яшчэ навіны

Падзяліцца