Збіраем інфармацыю пра герояў перамен. Падзяліцеся, калі вы (не)атрымліваеце лісты ад палітзняволеных ПКР.

На дадзены момант у зняволенні знаходзяцца 10 сяброў пашыранага складу Каардынацыйнай рады. Усе яны прызнаны палітвязнямі.

Пра некаторых з іх у нас практычна няма інфармацыі. Калі вы знаёмыя з імі ці атрымліваеце ад іх лісты, то адгукніцеся, у зваротную сувязь у Тэлеграм: @FeedbackDvizhBot. Гэта ананімна і бяспечна.

Напішыце нам, калі вы:

– Лістуецеся з палітзняволенымі ПКР. Цікава, ці атрымліваеце вы адказы ў прынцыпе. Калі ды, то якія.

– З’яўляецеся сваякамі/сябрамі палітзняволеных ПКР. Раскажыце нам пра іх захапленні, пра што яны пішуць у лістах, цікавыя гісторыі, звязаныя з іх жыццём да затрымання.

Спіс палітзняволеных сяброў ПКР:

Дзмітрый Галко

Даніла Ганчароў

Мікалай Дзядок

Дзмітрый Канапелька

Віктар Лосік

Сяргей Плоніс

Расціслаў Стэфановіч

Вольга Такарчук

Мікалай Шэметаў

Яшчэ навіны

Падзяліцца