Суд абвінавачвае Марыю і Максіма зараз яшчэ і ў «змове дзеля захопу ўлады» і «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім». Да гэтага ім ставілі публічны заклік да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы.

Як падчас перадвыбарчай кампаніі ў штабе Віктара Бабарыкі, гэтак і ў Каардынацыйнай радзе, Марыя і Максім заўсёды падкрэслівалі, што дзейнічаць трэба  выключна ў рамках закона. КР ніколі не меў на мэце захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і дзенічае на падставе прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Ніякіх законных падстаў ні для аднаго з гэтых абвінавачанняў няма, – каментуе адвакат Максіма Знака Дзмітрый Лаеўскі. – Максім заўсёды выступаў за выраз прававой думкі, за дзеянне прававымі сродкамі, за прасоўванне прынцыпу вяршынства права. Іншага ён не рабіў.

Абарона будзе працягваць змагацца за волю незаконна асуджаных і аспрэчваць рашэнні суда.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu