«У камерах людзі настроеныя і далей змагацца, бо кожны дзень бачыш такія інцыдэнты, якіх не павінна быць у нармальнай еўрапейскай краіне. Пры затрыманні яны робяць усё, каб зняважыць гонар і годнасць. Першыя 5 сутак сядзеў у адной камеры з Мікалаем Казловым на Акрэсціна. У 8-мясцовай камеры нас было 27 чалавек. Обходилились жорстка: начныя і дзённыя праверкі да 5 разоў у суткі, адсутнасць спальных рэчаў, не прыходзілі перадачы, падсялялі бамжоў. У нас не было шпацыраў і магчымасці памыцца» – сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Шыбека пасля 30 сутак у турме расказаў пра ўмовы ўтрымання і далейшым змаганні. 

Іншыя цытаты з аповеда Мікалая:

«9-га красавіка мяне перавезлі ў Жодзіна. Там мы таксама спалі на падлозе, дзе бегаюць прусакі і вошы, на голай плітцы без спальных рэчаў».  

«Кнігі і ручку выдавалі на 30 мін у дзень».

«Пасылкі прыходзілі не ў поўным аб’ёме. Замест садавіны маглі кінуць паўкапусты».

«Людзей пры праверцы выганялі на калідор, ставілі тварам да сцяны, прымушалі стаяць з паднятымі ўгару рукамі і расстаўленымі нагамі. Білі па спіне, баках, нагах, калі лічылі, што няправільна стаім».

«Чалавеку з эпілепсіяй два дні не маглі, ці не хацелі, у перадачках знайсці таблеткі».

«Пасля сутак хачу тыдзень адпачыць і выехаць на прыроду».

«Выпусцілі ў Жодзіна, як і ўсіх. Мяне сустрэлі блізкія і родныя».

«Увесь посуд у турмах спісаны надпісамі «Жыве Беларусь».

Яшчэ навіны

Падзяліцца