У аўдыязапісе, апублікаваным сёння ініцыятывай ByPol, мы меркавана пачулі голас намесніка старшыні МУС Мікалая Карпянкова, які пераконвае сваіх жа калегаў у тым, што час патрабуе ўжывання зброі. Дамаўленне калегаў на здзяйсненне злачынстваў – вось на што марнуюць час людзі, якія павінны забяспечваць бяспеку грамадзянаў Беларусі.

Ігар Лосік, Марыя Калеснікава, Максім Знак, Алана Гебрэмарыам, Віктар Бабарыка і яшчэ 178 чалавек аддалі сваю волю за кожнага з нас. 

Улады сёння настолькі нядужыя, што прапануюць атачаць дротам тых, хто носіць «няправільныя колеры», тых, хто спявае «няправільныя» песні, танцуе «няправільныя» танцы і гуляе ў «неналежны» час. 

Час лагераў у нашай краіне скончыўся больш за паўстагоддзе таму, а ўлады ўсё гэтак жа працягваюць цытаваць Леніна і забываць пра тое, што гісторыя расстаўляе ўсё на свае месцы. Кожная падобная прапанова ўлад не проста парушае ўсе міжнародныя стандарты і правы чалавека, але і адпужвае нават іх прыхільнікаў. 

Каардынацыйная рада прапануе ўладам перайсці да неадкладнага дыялогу пра спыненне палітычнага крызісу ў краіне і пазбегнуць здзяйснення катастрафічных гістарычных памылак.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu