Другі марш людзей з асаблівымі патрэбамі прайшоў у сталіцы без затрыманняў. У гэты раз на акцыю памкнуліся некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку і ў інвалідных вазках. Мінчукі сустракалі мірных пратэстоўцаў апладысментамі. 

Сярод іх – мінчук Георгій, які пацярпеў 10 жніўня ў станцыі метро «Пушкінская» ад выбуху светлашумавой гранаты. У выніку паранення яму давялося ампутаваць частку канечнасці. Нягледзячы на напісаныя заявы ў Следчы камітэт, крымінальную справу па гэтым выпадку (як зрэшты, і па ўсіх іншых эпізодах, у якіх пацярпелі мірныя грамадзяне) узбуджана не было.

Пры гэтым сёння ў Генпракуратуры Беларусі паведамілі, што з 9 жніўня ўзбуджана больш за 400 крымінальных спраў «у сувязі з масавымі беспарадкамі».

Увесь час шэсце суправаджалі сілавікі ў мікрааўтобусах. Але такая пільная ўвага не спалохала мужных людзей, якія абараняюць сваё права на мірны пратэст супраць гвалту і беззаконня ў краіне.

Яшчэ навіны

Падзяліцца