Сёння прайшла сустрэча сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольгі Кавальковай з амбасадарам ЗША ў Беларусі Джулі Фішар. Вольга і Джулі абмеркавалі намаганні КР па арганізацыі перамоў па выйсцю з крызісу, ціск на грамадзянскую супольнасць у Беларусі, стан палітзняволеных і намаганні па іх вызваленню.

Наяўнасць палітычнага крызісу прызнаецца як у краіне, гэтак і міжнароднымі партнёрамі, – пракаментавала Вольга Кавалькова. – Рэпрэсіі і ціск яго толькі пагаршаюць. Патрэбна вярнуць у краіну законнасць і забяспечыць абарону канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Зрабіць гэта можна з дапамогай перамоў, над прапановамі па фармаце і парадкам якіх цяпер працуе Каардынацыйная рада.

Джулі Фішар запэўніла, што ЗША будуць працягваць падтрымліваць беларускі народ у яго змаганні за мірную і вольную краіну. Асаблівую ўвагу надалі вызваленню палітычных зняволеных, што будзе важным крокам на шляху да выйсця з палітычнага крызісу.

Яшчэ навіны

Падзяліцца