16 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Пра ўнясенне змен у законы пра адвакатуру». Зараз супрацоўнікам праваахоўных органаў можна будзе стаць адвакатамі без экзаменаў, а прыватныя юрысты і юрыдычныя фірмы будуць працаваць толькі ў рамках дзяржаўнай юрыдычнай кансультацыі.

Гэтыя навіны цалкам ліквідуюць прыватную адвакатуру. Усе бюро і індывідуальныя адвакаты, якія хочуць захаваць прафесію, будуць змушаны перайсці ў юрыдычныя кансультацыі.

Як гэта паўплывае на абаронцаў?

Адвакат будзе меней вольны ў сваіх дзеяннях, выказах, выбары спосабаў абароны. Усіх кандыдатаў у адвакаты Мінюст будзе правяраць на «надзейнасць».

Былыя супрацоўнікі сілавых органаў змогуць рабіцца адвакатамі толькі на падставе рэкамендацый былога начальства і гутаркі.    

Як гэта паўплывае на кліентаў?

Беларусы будуць меней абароненыя і горш інфармаваныя пра свае правы. Шмат каму давядзецца атрымваць юрыдычную дапамогу ніжэйшай якасці.

Новы законапраект – яшчэ адзін спосаб ціску на незалежных адвакатаў. Гаворка ідзе пра поўны кантроль адвакатуры, што супярэчыць правілу, замацаванаму Асноўнымі прынцыпамі ААН, што датычаць ролі юрыстаў.

Міжнародныя адвакацкія супольнасці салідарныя з беларускімі калегамі  і скіравалі звароты да ўлад Беларусі з патрабаваннем выконваць міжнародныя абавязанні і спыніць ціск на абаронцаў. У падтрымку калегаў выступілі Федэральная палата адвакатаў Германіі, аб’яднанне адвакатаў з Нідэрландаў Lawyers for Lawyers, а таксама Інстытут па правах чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI).

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu