Працоўная група па адукацыі Каардынацыйнай рады скіравала 183 лісты ў вну-партнёры беларускіх універсітэтаў у больш чым 20 краінах.  Кіраўнікі 11 універсітэтаў з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Славакіі, Латвіі і Грэцыі ўжо адказалі, што ў розных формах гатовыя падтрымаць студэнтаў і выкладчыкаў.

КР прапануе вну-партнёрам выказаць салідарнасць з студэнтамі і выкладчыкамі, якія абараняюць свае правы, падтрымаць тых, хто быў адлічаны ці звольнены па палітычных прычынах і/ці перагледзець умовы супрацы з беларускімі вну-партнёрамі.

Мы выказваем павагу і салідарнасць з беларусамі, – напісаў прафесар Аркадиуш Вуйс, рэктар Ўроцлаўскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій. – Шаноўныя студэнты з Беларусі, помніце, што вы можаце разлічваць на нашу падтрымку і дапамогу.

Напомнім, што Беларуская асацыяцыя падтрымкі студэнтаў дапамагае рэпрэсаваным студэнтам і выкладчыкам знайсці месцы навучання, стажыраванняў і працы ў замежных вну. Інфармацыя пра розныя варыянты дапамогі студэнтам сабрана на сайце Сумленнага Ўніверсітэта.

Усяго, па дадзеных «Задзіночання беларускіх студэнтаў», за апошнія 5 месяцаў былі адлічаныя 131 чалавек.

Каардынацыйная рада падтрымлівае адважных студэнтаў і выкладчыкаў у іх прынцыповасці ў змаганні за фундаментальныя каштоўнасці!

Яшчэ навіны

Падзяліцца