«Нам не плацілі» і «Мы ненавідзім вас задарма» — адны з важных лозунгаў Жаночых маршаў, што праходзяць па суботах, і агульных пратэстных мітынгаў па нядзелях.

Сюжэт, які быў паказаны 12 верасня па адным з дзяржаўных тэлеканалаў, ставіў сваёй мэтай дыскрэдытаваць дзейнасць IT-кампаніі PandaDoc і Цэнтра абароны правоў жанчын «Яе права», а таксама пераканаць людзей, што ўсе маршы і пратэстныя акцыі фінансуюцца з-за мяжы.

Тысячы жанчын далучаюцца да пратэстных акцый, адчуваючы значнасць і важнасць падзей, якія адбываюцца ў Беларусі. Жанчыны з самых розных прафесійных і рэлігійных груп бяруць удзел у маршах са сваімі лозунгамі і патрабаваннямі, ведаючы, што прыйшоў час агучыць свае патрэбы і зацікаўленні. Жаночы пратэстны рух у Беларусі існуе дзякуючы сіле, адвазе і палітычнай волі жанчын у Беларусі і не атрымлівае фінансавання звонку Беларусі.

Ад імя Фем групы і ўсіх удзельніц мірных акцый салідарнасці заяўляем:

  • Мы падтрымліваем правы жанчын і ўсяго беларускага грамадства на выраз сваёй думкі і сваіх патрабаванняў усімі законнымі спосабамі
  • Мы цалкам падтрымліваем нашых каляжанак з арганізацыі «Яе права» у іх вельмі важнай дзейнасці па абароне правоў кабет.
  • Мы верым, што салідарнасць, сіла і адвага жанчын Беларусі зьяўляюцца сёння кансалідуючым складнікам ўсяго пратэстнага руху.

Нас не спыніць, нас не зламаць!

Яшчэ навіны

Падзяліцца