Каардынацыйная рада Беларусі выказвае спачуванні родным і сябрам усіх загінуўшых ад рук тэрарыстаў, у тым ліку загінуўшых у Ізраілі чацвярых ураджэнцаў Беларусі. Двое з iх загінулі пры выкананні сваіх службовых абавязкаў па абароне Ізраіля ў баях з тэрарыстычнай арганiзацыяй ХАМАС. Мы смуткуем разам з вамі!

Мы глыбока шкадуем аб гібелі людзей і выказваем бязмежную салідарнасць з Ізраільскай дзяржавай.

Каардынацыйная рада нагадвае, што ў Ізраілі сёння пражываюць каля 120 тысяч выхадцаў з Беларусі. Мы выказваем падтрымку намаганням валанцёраў, прадстаўнікам Народных амбасадаў і структурам дэмакратычных сіл, якія аказваюць дапамогу беларусам у гэтай экстраннай сітуацыі.

Тэрору не можа быць апраўдання. Каардынацыйная рада пацвярджае сваё рашучае асуджэнне тэрарыстычнай атакі ХАМАС на Ізраіль i любой iдэялогii антысемітызму. Мы лічым, што Ізраіль, як і любая дзяржава, у адпаведнасці з міжнародным правам мае рацыю на абарону сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці, абарону свайго насельніцтва і дзяржаўных інтарэсаў ад любых тэрарыстычных і ваенных замахаў.

Ваенныя дзеянні ХАМАС парушылi мір у рэгіёне і прывялi к ахвярам сярод мірнага насельніцтва Ізраіля і сектара Газа.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць актывізаваць працу па дасягненні трывалага і ўстойлівага міру на Бліжнім Усходзе. Мы таксама лічым найважнейшай задачай ААН і лідараў дзяржаў у рамках G7 распрацоўку глабальных адказаў па барацьбе з таталітарнымі рэжымамі і тэрарыстычнымі арганізацыямі, якія прыносяць боль і пакуты насельніцтву.

Яшчэ навіны

Падзяліцца