– У людзей, якія яшчэ захоўваюць рэшткі даверу да ўлады, была надзея на тое, што, скарыстаючы дэкарацыю УНС, улада пазначыць гатовасць пайсці насустрач запытам грамадства. Замест гэтага яна прадэманстравала нежаданне прызнаваць рэальнасць, – кажуць прадстаўнікі КР у адказ на развязкі, за якія «прагаласавалі» дэлегаты УНС.

Татальны кантроль, намеры «даціскаць» прыватны бізнес і «умацоўваць дзяржкіраванне людзьмі ў пагонах» – гэта заявы ўлады, якія, па думцы КР, несумяшчальныя з прынцыпамі працы дэмакратычнай дзяржавы і эканамічным развіццём краіны. Службоўцам, большасць з якіх усведамляюць, што краіна зайшла ў тупік, даюць зразумець, што іх кампетэнцыі і прафесіяналізм не патрэбныя. Мы ведаем, што гэта не так, бо ў сістэме дзяржкіравання ёсць шмат сумленных і дасведчаных кіраванцаў, чый досвед патрэбны для развіцця Новай Беларусі. 

Каардынацыйная рада перакананая, што да таго, як пачнецца праца над новай Канстытуцыяй Беларусі, у грамадстве павінна быць адноўлена згода і вызвалены ўсе палітычныя зняволеныя

Поўную версію заявы Каардынацыйнай рады па выніках УНС чытайце на сайце КР.

Яшчэ навіны

Падзяліцца