Сябры Аланы Гебрэмарыам падзяліліся з намі апошнімі навінамі. У сярэдзіне кастрычніка Алану этапавалі ў Гомельскую жаночую калонію, зараз яна «жыве ў бараку і працуе швачкай». Першай зарплаты Алана яшчэ не атрымала. 

У параўнанні з СІЗА-1, дзе для Аланы стваралі вельмі цяжкія ўмовы, у калоніі трохі лягчэй: рэгулярныя шпацыры па 10 хвілін кожныя 2 гадзіны, больш рэгулярна прыходзяць лісты, ад мамы нядаўна дайшла бандэроль. Алана «трымаецца нармальна, але засумавала трошкі», бо ў СІЗА яе абмяжоўвалі ва ўсім запар і спрабавалі запэўніць, што пра яе ўсе забыліся. 

Давайце падтрымаем Алану лістамі! Вы памятаеце, што яна адвучылася на ўрача і стаматалогія – гэта яе захапленне, праца, хобі і ўлюбёная тэма для гутарак? Алана будзе рада, калі вы напішаце ёй пра інавацыі ў стаматалогіі ці іншыя цікавыя факты з гэтай сферы.

Адрас для лістоў: ПК №4 (Папраўчая калонія). 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Яшчэ навіны

Падзяліцца