23 верасня таемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прывяла тысячы мірных грамадзянаў на вуліцы гарадоў нашай краіны. Учора мы ў чарговы раз пераканаліся, што ўлады не лічаць, што ў беларусаў ёсць права на мірны пратэст.

Больш 259 затрыманых, пацярпелыя ад вадамётаў і слезацечнага газу, пашкоджаная супрацоўнікамі праваахоўных органаў маёмасць – вось цана, якую заплацілі беларусы за выраз сваёй незадаволенасці.

Каардынацыйная Рада асуджае дзеянні асоб, што скарысталі сілу супраць мірных грамадзянаў, якія карыстаюцца сваім законным правам на пратэст, і настойвае на неадкладным спыненні гвалту.

Народ Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адзінай крыніцай улады ў краіне.
9 жніўня 2020 года адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даказаныя і абнародаваныя шматлікія факты парушэнняў як падчас правядзення саміх выбараў, гэтак і беспрэцэдэнтны ўзровень фальсіфікацыі падвядзення іх вынікаў.

Менавіта таму народ не прызнаў абвешчаныя ЦВК афіцыйныя вынікі выбараў, у адпаведнасці з якімі перамогу здабыў Аляксандр Лукашэнка. Другі месяц па ўсёй краіне працягваюцца шматлікія пратэставыя акцыі з патрабаваннем правядзення новых сумленных і адкрытых выбараў.

Афіцыйныя вынікі выбараў не прызнаныя асноўнымі краінамі сусветнай супольнасці, сярод якіх ЗША і дзяржавы Еўрапейскага Саюза, а таксама шэрагам аўтарытэтных міжнародных палітычных арганізацый, сябром якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь.

Па выніках выбараў краіна апынулася ў вострым грамадска-палітычным крызісе, які ўскладняецца эканамічным спадам. Каардынацыйная Рада, створаная па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай, выступае з грамадскай ініцыятывай стварэння ў сваёй асобе перамоўнай пляцоўкі для пераадолення разпачаўшагася крызісу вылучна ў прававым полі пры няўхільным выкананні заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

23 верасня 2020 года, абапіраючыся на афіцыйныя вынікі выбараў, А. Лукашэнка ў вузкім коле давераных асоб ажыццявіў працэдуру ўступу ў пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прынёс Прысягу.

Паводле артыкула 83 Канстытуцыі і артыкулу 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Пра Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” паўнамоцтва Прэзідэнта пачынаюцца з моманту ўступу ў пасаду і спыняюцца з моманту прынясенні Прысягі зноў абраным Прэзідэнтам. З прынясеннем 23 верасня 2020 года Прысягі Аляксандрам Лукашэнкам выдалены ўсе прававыя падставы яго законнага і легітымнага пятага тэрміну знаходжання ў пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі, што проста выцякае са становішчаў Канстытуцыі і Закона Рэспублікі Беларусь “Пра Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Легітымнасць шостага тэрміну не прызнаецца большасцю беларусаў, патрабуючых новых празрыстых выбараў.

Як і заўжды, Каардынацыйная Рада заклікае ўсе законныя органы выканаўчай, заканадаўчай і судовай уладзе, органы мясцовага самакіравання, распачаць усе меры па абароне суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнню нацыянальнай і грамадскай бяспекі, пераадолення ўсёахопнага грамадскага, сацыяльнага і палітычнага крызісу ў краіне, у якім яна апынулася пасля прэзідэнцкіх выбараў жніўня 2020 года.

Улада і грамадства востра маюць патрэбу ў дыялогу. Каардынацыйная Рада створаная менавіта з гэтай мэтай. Нас падтрымліваюць сотні тысяч беларусаў. Мы гатовы да перамоў, абмеркаванняў і дыскусій з законнымі і легітымнымі органамі дзяржаўнай улады і службовымі асобамі, абранымі або прызначанымі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законам Рэспублікі Беларусь, што карыстаюцца даверам беларускага народа.

Давайце пачнём дыялог і не дапусцм расколу сярод беларусаў!

Яшчэ навіны

Падзяліцца