Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»
Праграма кааліцыі Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
Незалежнасць! Адказнасць! Свабода!
Незалежнасць
1. Суверэнітэт і нацыянальная ідэнтычнасць
Прыняцце праграмы Каардынацыйнай рады па падтрымцы нацыянальнага адраджэння Беларусі. Развіцце палітычных, культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў. Важна пазіцыяніраванне беларусаў як адметнай нацыі, а не часткай «рускага свету».
2. Беларуская мова
Падтрымка і стварэнне беларускамоўных праектаў. Пашырэнне беларускай мовы ў грамадскім жыцці беларусаў.
3. Нацыянальныя інстытуты і цэнтры
Спрыянне стварэнню сістэмы ўстойлівага фінансавання з розных крыніц нацыянальных інстытутаў, у тым ліку музеяў, тэатраў, іншых грамадска-культурных цэнтраў беларусаў за мяжой. Падтрымка выкладчыкаў і дзеячоў культуры. Стварэнне культурных ініцыятыў, накіраваных на беларускае грамадства ўнутры Беларусі.
4. Незалежныя СМІ і блогеры
Прасоўванне ініцыятыў па павелічэнні фінансавай падтрымкі беларускіх незалежных СМІ і блогераў у міжнародных структурах. Недапушчэнне пазіцыянавання беларускіх СМІ ў адным «кошыку» з расійскімі.
5. Супрацьстаянне «рускаму міру»
Супрацьдзеянне рускамірскай прапагандзе ў розных сферах (інфармацыі, адукацыі, гісторыі, культуры). Абгрунтаванне базавага прынцыпу для выжывання беларускай нацыі — аддзялення ад «рускага свету» і Саюзнай дзяржавы. «Рускі свет» — пагроза існаванню беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Салідарнасць
1. Беларусы — не рэжым
Прыняцце пазіцыйных дакументаў Каардынацыйнай рады, якія дэманструюць, што беларусаў неабходна аддзяляць ад рэжыму Лукашэнкі, што беларусы супраць вайны і Лукашэнкі.
Правядзенне адпаведнай інфармацыйна-палітычнай кампаніі ў ЕС.
2. Спрашчэнне візавага і памежнага рэжымаў
Прыняцце рашэння Каардынацыйнай рады аб неабходнасці спрашчэння візавага і пагранічнага рэжымаў.
Прасоўванне прапаноў па паляпшэнні працэдур атрымання беларусамі віз у ЕС. Палітычная падтрымка адкрыцця памежных пераходаў для пасажырскага транспарту.
3. Стыпендыі, стажыроўкі і кадравы рэзерв
Павялічэнне колькасці стыпендый, стажыровак для беларускай моладзі ў еўрапейскіх ВНУ. Рэалізацыя праграмы «Кадравы рэзерв». Стварэнне і падтрымка адукацыйных курсаў для падрыхтоўкі будучых кіруючых кадраў для дэмакратычнай Беларусі.
4. Камунікацыя з беларусамі
Пераадоленне вымушанага падзелу на «тых, хто з’ехаў і тых, хто застаўся». Забяспячэнне пастаяннай праактыўнай прысутнасці ў інфармацыйным полі ў Беларусі. Падтрымка супольнасцяў унутры краіны, павелічэнне каналаў камунікацыі з беларусамі і паляпшэнне зваротнай сувязі.
5. Дапамога ў эвакуацыі
Падтрымка ініцыятыў, якія займаюцца эвакуацыяй беларусаў, і садзейнічанне ў іх эвакуацыі. Экстраная Візавая падтрымка для мэт эвакуацыі.
Адказнасць
1. Міжнародны крымінальны суд за злачынства супраць чалавечнасці
Палітычнае прасоўванне комплексных прававых дзеянняў па перадачы «беларускай сітуацыі» ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда з мэтай стварэння перадумоў для пачатку расследавання сітуацыі, звязанай з прымусам грамадзянскага насельніцтва Беларусі пакідаць краіну (дэпартацыяй) у выніку палітычных пераследаў. Ордэр на арышт Лукашэнкі.
2. Міжнародны крымінальны суд за ваеннае злачынства
Пашырэнне патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці па дакументаванні фактаў вывазу грамадзянскага насельніцтва, уключаючы непаўналетніх, з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь. Садзейнічанне ў перадачы адпаведнай інфармацыі ў Міжнародны крымінальны суд у рамках расследуемай сітуацыі. Ордэр на арышт Лукашэнкі.
3. Трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны
Узаемадзеянне з партнёрамі па забеспячэнні распаўсюджвання юрысдыкцыі будучага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны на вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку самога дыктатара. Ордэр на арышт Лукашэнкі.
4. Універсальная юрысдыкцыя
Узаемадзеянне з краінамі, якія маюць найбольшы досвед у прымяненні прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі, для стварэння ўмоў па разглядзе спраў, звязаных са злачынствамі супраць чалавечнасці ў Беларусі.
5. Міжнародны суд ААН за парушэнне Канвенцыі супраць катаванняў
Пошук партнёра і забеспячэнне падачы ад яго імя заявы ў Міжнародны суд ААН за парушэнне рэжымам Лукашэнкі фундаментальных абавязацельстваў па Канвенцыі супраць катаванняў 1984 года.
Стварэнне камітэта Каардынацыйнай рады па пытаннях адказнасці Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў.
Ціск
1. Гарманізацыя гандлёвых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі
Павышэнне эфектыўнасці санкцыйнай палітыкі праз гарманізацыю гандлевых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Розніца гандлёвых абмежаванняў паміж рэжымам і Расіяй не толькі дазваляе ўхіляцца ад санкцый праз адкрытыя межы, але і дае магчымасць узбагачэння звязаным з дыктатрамі структурам. Гарманізацыя санкцый накіравана на абмежаванне магчымасцяў Расіі пры падтрымцы Лукашэнкі працягваць агрэсію супраць Украіны. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.
2. Абмежаванне транзіта санкцыйных тавараў праз Беларусь
Для ліквідацыі абыхода санкцый праз трэція краіны неабходна забарона транзіту падсанкцыйных тавараў праз Беларусь або ўвядзенне гандлёвых квот у гандлі ЕС і дэмакартычных краін з трэцімі краінамі, на даваенным узроўні. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.
3. Санкцыі за палітзняволеных
Увядзенне санкцый, накіраваных супраць груп тавараў, аналагі якіх вырабляюцца палітвязнямі ў беларускіх калоніях. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.
4. Санкцыі супраць Саюзнай дзяржавы
Увядзенне санкцый у дачыненні да службовых асоб і органаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама іншых службовых асоб, якія працуюць на паглынанне Беларусі Расіяй. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.
5. Персанальныя санкцыі
Персанальныя санкцыі супраць прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, сілавікоў і суддзяў рэжыму, якія адказныя за рэпрэсіі супраць беларусаў, а таксама супраць вайскова-палітычнага кіраўніцтва, датычнага да агрэсіі супраць Украіны. Падтрымка прыняцця адпаведных рашэнняў ЕС, ЗША і іншымі краінамі.
Дыяспара
1. Легалізацыя і атрыманне дакументаў
Унясенне прапаноў па паляпшэнні прававога становішча беларусаў за мяжой. Прапрацоўка прыняцця адпаведных рашэнняў і ўнясення змяненняў у заканадаўства дзяржаў-членаў ЕС і іншых краін.
2. Дапамога палітзняволеным, добраахвотнікам і ветэранам
Распрацоўка і падтрымка грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на дапамогу беларускім палітвязням, добраахвотнікам і ветэранам. Юрыдычная дапамога ў легалізацыі, падтрымка збору сродкаў на гэтыя мэты пры прыярытэтнай увазе выдзяленню фінансавых рэсурсаў еўрапейскіх партнёраў на падтрымку палітвязняў.
Стварэнне камісіі Каардынацыйнага савета па пытаннях дапамогі ветэранам-добраахвотнікам.
3. Адукацыя
Садзейнічанне стварэнню беларускіх школ за мяжой, курсаў перакваліфікацыі, паслядыпломнай адукацыі.
4. Беларускі бізнэс
Садзейнічанне вырашэнню сістэмных праблем, з якімі сутыкаецца беларускі бізнес у асобных краінах. Стварэнне камісіі Каардынацыйнага савета па пытаннях абароны інтарэсаў беларускага бізнесу за мяжой.
5. Пенсіі і сацыяльная дапамога
Садзейнічанне вырашэнню праблем пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння беларусаў за мяжой. Абгрунтаванне і прасоўванне праграм па падтрымцы сацыяльна неабароненых беларусаў за мяжой.
Знешняя палітыка
1. Нічога пра нас без нас!
Адстойванне інтарэсаў Беларусі і беларусаў на міжнароднай арэне. Недапушчэнне сітуацыі, каб лёс Беларусі вырашаўся без уліку інтарэсаў беларускага грамадства. Стварэнне ўмоў для вызвалення беларускіх палітвязняў.
Распрацоўка і прыняцце каардынацыйным саветам стратэгіі знешнепалітычнай дзейнасці.
2. Еўрапейскі выбар
Правядзенне інфармацыйнай кампаніі для беларусаў аб перавагах еўрапейскага выбару для Беларусі з улікам інтарэсаў агульнаеўрапейскай бяспекі, Еўрапейскай ментальнасці беларускай нацыі, дэмакратычнага выбару беларускага народа.
3. Падтрымка Украіны
Палітычная і дыпламатычная падтрымка Украіны. Развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін. Без незалежнай Украіны не будзе незалежнай Беларусі.
4. Група краін стратэгічных партнёраў
Садзейнічанне стварэнню групы краін — стратэгічных партнёраў Беларусі, і актывізацыя ўзаемадзеяння з імі беларускіх дэмакратычных сіл.
5. Міжпарламенцкае супрацоўніцтва
Актывізацыя супрацоўніцтва з групамі сяброў Беларусі ў парламентах дэмакратычных краін і стварэнне новых такіх груп для прасоўвання інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі на міжпарламенцкім узроўні. Умацаванне адносін з Еўрапейскім парламентам, Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, Парламенцкай асамблеяй АБСЕ.
Будучыня
1. Дзяржава для асобы і грамадзяніна
Галоўная каштоўнасць для будучай Беларусі-гэта асоба і грамадзянін. Беларусы павінны быць гаспадарамі ў сваёй краіне, беларускі народ павінен быць суб'ектам, якія прымаюць галоўныя палітычныя і стратэгічныя рашэнні ў Беларусі. Урад для народа, а не народ для ўрада.
2. Выбарнасць улады
Крыніцай улады з'яўляецца беларускі народ, і толькі ён валодае выключным правам вырашаць, хто і як павінен кіраваць дзяржавай. Развіццё мясцовага самакіравання.
3. Бяспека
Распрацоўка крокаў, накіраваных на забеспячэнне нацыянальнай (ваеннай, эканамічнай) бяспекі. Адказнасць прадстаўнікоў праваахоўнай сістэмы, суддзяў, пракурораў, дзяржаўных кіраўнікоў на ўсіх узроўнях перад народам — падмурак для ўнутранай бяспекі.
4. Устойлівая эканоміка
Праца над стратэгіяй пераходу да новай Беларусі ў галіне забеспячэння эканамічнай стабільнасці і развіцця ў перыяд транзіту ўлады і пераходны перыяд. Фарміраванне перадумоў для эфектыўнага эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.
5. Раскол эліт і транзіт улады, змена палітычнай сістэмы
Праца па расколе «эліт» для далейшага падрыхтаванага транзіту ўлады і ўстанаўлення дэмакратычнай формы праўлення ў Рэспубліцы Беларусь.
Наша мэта — Дэмакратычная, Свабодная, Еўрапейская, незалежная Беларусь!
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ! АДКАЗНАСЦЬ! СВАБОДА!ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС!