Прымусовая пасадка самалёта RyanAir у Мінску і арышт Рамана Пратасевіча выклікалі неадкладную рэакцыю афіцыйных асоб, шакаваных сітуацыяй.

– Некалькі еўрапейскіх авіякампаній, уключаючы фінскую Wizz Air, латвійскую AirBaltic, літоўскую KlasJet, аўстрыйскую Austrian Airlines, шведскую SAS, сёння перанакіравалі свае рэйсы ў абыход паветранай прасторы Беларусі.

– Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ЗША каардынуюць з Еўрасаюзам рэакцыю на інцыдэнт і падтрымліваюць скліканне Рады Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO).

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду спыніць авіязносіны з РБ.

– Прэм’ер Польшчы Матэуш Маравецкі ініцыяваў забарону для беларускіх авіякампаній лятаць над тэрыторыяй Еўрасаюза.

МЗС Літвы «настойліва рэкамендуе грамадзянам Літвы не ехаць у Беларусь, а тым грамадзянам Літоўскай Рэспублікі, хто знаходзіцца там, — пакінуць гэтую краіну». 

– Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ заявіла пра намер зачыніць паветраную прастору Беларусі для міжнародных палётаў. Гэта паўплывае на 26 рэйсаў.

– У Вялікабрытаніі прыпынена дзеянне дазволу на дзейнасць там авіякампаніі «Белавія».

МЗС Аўстрыі прапанаваў правесці незалежнае расследаванне інцыдэнту з экстраннай пасадкай самалёта, а таксама запатрабаваў вызваліць Рамана Пратасевіча.

МЗС ФРГ патрабуе ад Мінска неадкладнага тлумачэння сітуацыі вакол рэйса і затрымання журналіста.

– У Ryanair назвалі інцыдэнт «актам авіяцыйнага пірацтва».

– Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла пра замарожванне інвестыцыйнай дапамогі ЕС для Беларусі на суму 3 млрд еўра, «датуль пакуль Беларусь не стане дэмакратычнай», перадае Reuters.

Мы дзякуем міжнароднай супольнасці за салідарнасць з беларускім народам у такі складаны момант. Каардынацыйная рада працягвае працаваць над пераадоленнем палітычнага крызісу ў Беларусі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца