Наша фракцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» ў Каардынацыйнай Радзе ініцыявала прыняцце заявы КР «Аб дасягненні справядлівасці ў Беларусі».
Заява была прынята падчас галасавання ў Каардынацыйнай Радзе 7 жніўня, а таксама па выніках двух дзён працы Канферэнцыі «Новая Беларусь» 9-10 жніўня.
У рэзалюцыі адзначаецца, што, «улічваючы працяглыя маштабныя міжнародныя злачынствы і грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі», а таксама «прымаючы да ўвагі актывізацыю практык экстратэрытарыяльнага пераследу грамадзян і грамадзянок Беларусі па палітычных матывах».
«Мы заклікаем партнёраў дэмакратычных сіл Беларусі перадаваць у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда інфармацыю аб фактах пераследу грамадзян і грамадзянок Беларусі з боку ўладаў рэжыму Лукашэнкі…».
Таксама «канстатуем, што прымірэнне ў беларускім грамадстве магчыма толькі пасля аднаўлення правоў усіх ахвяр міжнародных злачынстваў, учыненых прадстаўнікамі і прадстаўніцамі рэжыму Лукашэнкі, і рэалізацыі правасуддзя ў дачыненні да вінаватых.
Цвёрда перакананыя, што дасягненне правасуддзя ў “беларускай сітуацыі” адпавядае мэтам рэгіянальнай і глабальнай бяспекі.
Заклікаем да стварэння міжнароднай кааліцыі дзяржаў дзеля дасягнення правасуддзя ў Беларусі».
З поўным тэкстам рэзалюцыі можна азнаёміцца тут: https://tsikhanouskaya.org/Ab_dasiahnienni_spraviadlivasci_u_Bielarusi.pdf
Акрамя таго, Каардынацыйнай Радай і падчас канферэнцыі былі прынятыя шэраг іншых заяў па ініцыятыве нашых калег і калежанак, азнаёміцца з якімі можна тут:
- Палітычная рэзалюцыя дэмакратычных сіл Беларусі;
 - Вызваленне палітзняволеных без новых ахвяр;
 - Па пытаннях бяспекі Беларусі;
 - Аб недапушчальнасці парушэння свабоды сумлення і веравызнання ў Беларусі;
 - Аб супрацьдзеянні гібрыднай агрэсіі з боку Расіі;
 - Дэкларацыя ў падтрымку нацыянальнай ідэнтычнасці;
 - Еўрапейскі выбар Беларусі і падрыхтоўка дарожнай карты інтэграцыі ў ЕС;
 - Праект рэзалюцыі аб ролі моладзі ў змаганні з аўтарытарызмам.