Два гады таму адбыўся самы буйны пратэстны марш у гісторыі Беларусі. Верагодна вы не раз чулі, што ў жніўні 2020 года мы з вамі шмат чаго «неда-». Нагадаем, беларусы, што мы з вамі ў гэтыя дні зрабілі звыш.

16 жніўня 2020 года мы ўжо ведалі пра гвалт у першыя дні пасля выбараў: катаванні на Акрэсціна і забойства Тарайкоўскага. Мы ўжо разумелі, што дыктатура гатова на ўсё. Нягледзячы на гэта, мы не схаваліся і не замаўчалі. Падлікі кажуць пра 300 тысяч людзей толькі ў Менску. Нас было так шмат, што плошчаў і галоўнага праспекта не хапала.

Пра нас пісалі буйнейшыя сусветныя СМІ. Наш пратэст заўважылі афіцыйныя ўлады. Мы з вамі ўпэўніліся, што нас Большасць.

Гэтая Большасць не знікла і не змяніла свайго меркавання. Наша прага да свабоды нікуды не дзелася. Беларусы працягваюць змаганне на працоўных месцах, у дварах, у іншых краінах і нават за кратамі.

Калі сёння ў вас апускаюцца рукі і вы не ведаеце, што рабіць, то нагадаем, што беларусы і беларускі працягваюць рабіць маленькія крокі для вялікай перамогі пры дапамозе чат-бота «Рух Большасці». З кожным днём мы становімся толькі мацней і рухаемся да свабоды ў роднай краіне. Мы стаміліся, але назад ніхто не развярнуўся.

Жыве Беларусь!

Яшчэ навіны

Падзяліцца