Сёння ў 14:00 пройдзе прэс-канферэнцыя аб’яднаных дэмакратычных сіл пра абвешчаны на 27 лютага «рэферэндум» у Беларусі, на якой будзе прэзентаваны план дзеянняў на «рэферэндуме» і агучаныя дэталі адзінай стратэгіі.

Аб’яднаныя дэмсілы на базе Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіравання, супольнасці *Сумленныя людзі, платформы «Голас» і ініцыятывы «Зубр» выступіць з супольнай прэс-канферэнцыяй і прапануе стратэгію і план дзеянняў дэмсіл на нелегітымны «рэферэндум». Мы раскажам, што азначае для Беларусі «канстытуцыйная рэформа» па сцэнарыі цяперашняй улады.

Падлучайцеся да мерапрыемства па спасылцы.

У сувязі з абвяшчэннем даты «рэферэндуму», мы таксама скіравалі супольны зварот ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ, у якім заклікалі выступіць з афіцыйнымі заявамі пра непрызнанне за афіцыйнымі ўладамі права на правядзенне рэферэндуму.

Поўны зварот дэмсіл — па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца