Слуханні Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе
7 і 8 жніўня ў Каардынацыйнай Радзе пройдуць слуханні прадстаўнікоў і прадстаўніц Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
7 жніўня, у чацвер, справаздачы зробяць:
- 10:05–12:00 – Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета
 - 12:00–14:00 – Вадзім Кабанчук, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета
 - 14:30–16:30 – Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета
 
8 жніўня, у пятніцу, пройдуць слуханні:
- 10:05–12:00 – Маргарыты Ворыхавай, прадстаўніцы па моладзевай палітыцы Кабінета
 - 12:00–14:00 – Вольгі Зазулінскай, прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета
 - 14:30–16:30 – Паўла Латушкі, намесніка кіраўніцы Кабінета, прадстаўніка па транзіце ўлады
 
Напрыканцы слуханняў адбудзецца выступленне кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай.