рокі па выхадзе з палітычнага крызісу ў Беларусі, умацаванні рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, пашырэнні супрацоўніцтва паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі, у тым ліку Каардынацыйнай Рады Беларусі з парламентам Польшчы, былі абмеркаваны падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата КР Паўла Латушкі і спікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана са старшынём парламенцкай групы Сейма і Сената Польшчы «За свабодную Беларусь» Гжэгажам Схетынам.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны падыходы да правядзення нацыянальнага дыялогу ў Беларусі ў фармаце «круглага стала» на гістарычным прыкладзе Польшчы. Гэты дыялог можа стаць ключавым элементам вялікай палітычнай дамоўленасці ці «вялікай здзелкі», якая адкрые шлях да змены сітуацыі ў Беларусі.

Гжэгаж Схетына падтрымаў неабходнасць пошуку шляхоў для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама адзначыў важнасць пошуку саюзнікаў для падтрымкі гэтай ідэі ў ЕС.

Асобнай і вельмі важнай тэмай сустрэчы стала пытанне дапамогі беларускім палітвязням. Абмяркоўвалася магчымасць каардынацыі дзеянняў у выпадку вялікага вызвалення палітычных зняволеных, у тым ліку забеспячэнне лагістыкі, рэабілітацыі, медыцынскай і псіхалагічнай падтрымкі, а таксама легалізацыі на тэрыторыі Польшчы.

Таксама ў ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пашырэнне супрацоўніцтва паміж Каардынацыйнай Радай і Сенатам Польшчы ў кантэксце прынятай заявы Сената аб прызнанні Каардынацыйнай Рады Беларусі парламентам у эміграцыі. Разглядалася магчымасць правядзення сумесных мерапрыемстваў, якія дазволяць умацаваць супрацоўніцтва Каардынацыйнай Рады з Сенатам Польшчы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца