Запрашаем наведаць Вялікую палітычную канферэнцыю беларускіх дэмакратычных сілаў!

19 мая 2024 года, напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду, палітычныя групы сустрэнуцца са сваімі выбаршчыкамі, каб падзяліцца планамі і стратэгіямі. Вас чакаюць займальныя матывацыйныя выступленні, прэзентацыя кампаній удзельнікаў выбараў і магчымасць сустрэцца з экспертамі і палітыкамі. Прыміце ўдзел і ўнясіце свой уклад у фарміраванне будучыні! Твой голас — твой унёсак у дэмакратыю.

Праграма канферэнцыі:

● 10:15 – 10:45 – Рэгістрацыя і ранішняя кава
● 10:45 – 11:00 – Адкрыццё і ўступнае слова
● 11:00 – 12:30 – Беларусь 2024 і далей. Лідарскія прамовы
● 12:30 – 13:00 – Кава-паўза і жывыя размовы з кандыдатамі ў КС
● 13:00 – 14:00 – Блок кароткіх выступаў 1. Сілавы сцэнар ці мірныя перамены.
● 14:15 – 15:15 – Блок кароткіх выступаў 2. Як вярнуць увагу міжнароднай супольнасці да Беларусі.
● 15:30 – 16:30 – Блок кароткіх выступаў 3. Як вызваляць палітычных зняволенных.
● 16:45 – 18:15 – Шчырая размова з палітыкамі. Сесія пытанняў і адказаў.
● 18:15 – 18:30 – Развітальнае слова

Канферэнцыя будзе транслявацца ў жывым эфіры на YouTube-канале Каардынацыйнай рады.

Для рэгістрацыі запоўніце форму. Бліжэй да мерапрыемства мы дашлем вам дэталі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца