“Учора, пабачыўшы зварот Белпола да КР, я не магла спыніцца ад смеху. Што ж у мяне такое за жыццё: раней я крыўдзілася на мянтоў, а цяпер яны на мяне. Раней у мяне не з абодвума бел-бай поламі былі норм стасункі, але здарылася наступнае.
Пабачыўшы поўную знявагу ад Уладзіміра Жыгара і залы, двайныя стандарты да выкрыкаў на яго апанента, адсутнасць рэакцыі мадэратара і жаданне Жыгара знішчыць не пазіцыю партнёра па дэбатах, а яго асабіста, і я вырашыла не даваць яму гэтую магчымасць.
Я выкрыкнула тое, што мы мусім вызваляць Беларусь, а не бессэнсоўна ціснуць на рэжым. Жыгар яшчэ пачаў крыўляць мяне ў адказ і корчыць рожы. Вось такія ў нас калегі па дэмруху, якія яшчэ і збіраліся ўвесь КР праверыць на паліграфе!”