2-3 жніўня прадстаўнікі і прадстаўніцы АПК выступяць са справаздачамі перад адмыслова створанымі камісіямі Каардынацыйнай рады і адкажуць на іхнія пытанні.

Слуханні — гэта дэмакратычны працэс грамадскага кантролю дзейнасці выканаўчай улады з боку прадстаўнічага органа і магчымасць узмацніць галасы тых, у каго набраліся пытанні да дэмакратычных сілаў Беларусі.

— Галоўная мэта мерапрыемства, на мой погляд, у тым, каб палітыкі дэмакратычнай Беларусі сталі больш зразумелымі для беларускага грамадства, каб іх дзейнасць была празрыстай. Беларусы змогуць свабодна даведацца, што зроблена і што не зроблена за мінулы год, — тлумачыць сэнс слуханняў віцэ-спікерка КР Алена Жываглод.

— Грамадскія слуханні дазваляюць усебакова ацаніць дзейнасць і палітыку кіраўніцтва дэмакратычнай Беларусі. Гэта магчымасць беларускага грамадства задаць свае пытанні і выказаць свае асцярогі дэмакратычным лідэрам, — упэўнены сябра КР Арцём Лядоўскі. — Каардынацыйная рада выступіць у ролі агента грамадскага кантролю. Яе дэлегаты будуць аб’ектыўнымі і непрадузятымі слухачамі беларускіх дэмакратычных лідэраў, якія раскажуць пра тое, што яны зрабілі за мінулы год, маючы мандат прадстаўнікоў беларусаў у ключавых кірунках грамадскай і палітычнай дзейнасці.

Вы таксама можаце прапанаваць свае пытанні любому прадстаўніку ці прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Для гэтага трэба проста запоўніць ананімную форму.

Першы дзень слуханняў пачнецца 2 жніўня ў 14:00 па Менску, другі — 3 жніўня ў 13:00 па менскім часе.
Трансляцыя мерапрыемства ў жывым эфіры пройдзе на Youtube-канале Каардынацыйнай рады. Свае пытанні можна задаваць і ў YouTube-чаце падчас самой трансляцыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Fill out this field
Fill out this field
Please enter a valid email address.
You need to agree with the terms to proceed