20 кастрычніка ў межах Berlin Belarus Future Forum старшыня Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева выступіла на панэльнай дыскусіі «Belarus & Regional Security: Current State & Prospects».
У сваім выступленні Аляксандра звярнула ўвагу на тое, што Беларусь — не перыферыя, а ключавы элемент у рэгіянальнай сістэме бяспекі. Яна падкрэсліла, што стабільная і дэмакратычная Беларусь з’яўляецца не пагрозай, а партнёрам для бяспекі Украіны і ўсёй Еўропы. Асобную ўвагу было нададзена неабходнасці доўгатэрміновай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі, якая можа ўключаць:
1. Падтрымку беларусаў у эміграцыі праз візы, стыпендыі і прававую абарону;
2. Магчымасць для беларусаў уносіць уклад у бяспеку Еўропы праз стварэнне міжнародных легіёнаў;
3. Гарантыі энергетычнай бяспекі Беларусі на перыяд пераходу;
4. Уключэнне Беларусі ў доўгатэрміновую стратэгію аднаўлення Украіны;
5. Ясную дарожную карту рэформаў і сяброўства ў ЕС і адносін з НАТА для дэмакратычнай Беларусі.
«Кожнае рашэнне ў дачыненні да Беларусі павінна адказваць на адно пытанне: ці набліжае яно Беларусь да Еўрапейскага Саюза? Калі мы засяроджваемся толькі на сённяшніх рызыках — лагічна будаваць муры. Але калі мы бачым Беларусь як частку будучыні Еўропы — адкрыццё Еўропы для беларусаў з’яўляецца адзіным шляхам да трывалай бяспекі».
У Форуме таксама ўдзельнічалі:
– Павел Латушка, намеснік кіраўніцы АПК;
– Міхаэль Новак, дырэктар дэпартамента па Беларусі і Расіі, МЗС Германіі;
– Міхал Кобаска, дэпутат Еўрапарламента, віцэ-старшыня дэлегацыі па сувязях з Беларуссю (анлайн);
– Вадзім Галайчук, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, першы намеснік старшыні камітэта па еўраінтэграцыі (анлайн).
