Пастаяннаму прадстаўніку
Сусветнага банка ў Рэспубліцы
Беларусь
Алексу Крэмеру
сс: World Bank Civil Society Team

Прэзідыума Каардынацыйнай Рады
Групы Каардынацыйнай Рады па
пытаннях адукацыі
Групы Каардынацыйнай Рады па
эканоміцы
Беларускай нацыянальнай
платформы ФГС УП

Зварот

Паважаны спадар Алекс Крэмер!

23 чэрвеня 2020 г. паміж Рэспублікай Беларусь і Сусветным банкам было падпісана пагадненне аб рэалізацыі праекта па мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (праект “Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь – P167992”), з агульным аб’ёмам фінансавання ў 109.01 млн. дал. 20 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ 367 “Аб зацвярджэнні міжнароднай дамовы і яе рэалізацыі”,  які прадугледжвае рэалізацыю пагаднення пра пазыку для рэалізацыі дадзенага праекта.

Каардынацыйная рада і Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга парнерства выраражает сваю занепакоенасць магчымасцю рэалізацыі дадзенага праекта ва ўмовах беспрэцэдэнтных рэпрэсій супраць студэнтаў і выкладчыкаў беларускіх універсітэтаў з боку ўлад. За два апошнія месяцы сотні студэнтаў і выкладнікаў вну падпадаюць гвалту, арыштам, штрафам і розным формам запалохвання за ўдзел у мірных пратэстах. Не меней за 126 студэнтаў былі адлічаны адміністрацыямі вну за выраз іх грамадзянскай пазіцыі.

Ведаючы пра прынцыповую адкрытасць Сусветнага банка да дыялогу і узаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю, мы прапануем у найбліжэйшыя дні ўступіць у дыялог з Каардынацыйнай Радай і Беларускай нацыянальнай платформай ФГС УП адносна парадку і механізмаў рэалізацыі праекта па мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі.

З павагай,

Павел Латушка,
ад імя Прэзідыума Каардынацыйнай Рады

Вольга Кавалькова,
Ад імя Прэзідыума Каардынацыйнай Рады

Андрэй Ягораў,
ад імя групы Каардынацыйнай Рады па пытаннях адукацыі 
і Беларускай нацыянальнай платформы

Алесь Аляхновіч,
ад імя групы Каардынацыйнай Рады па эканоміцы

Яшчэ навіны

Падзяліцца