Андрэй Бастунец сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў, выступіў у гасцях у Алеся Залеўскага ў праграме «Пока свободны»

У інтэрв’ю Андрэй Бастунец распавядае пра: 

  • Формы ціску на медыя (грамадзянскія, анлайн, друкаваныя)
  • Сістэмнасць, жорсткасць і беспрэцэдэнтную працягласць рэпрэсій
  • Міграцыю як маральны выбар
  • Крызіс на беларуска-літоўскай мяжы
  • Прымусовую вакцынацыю 
  • Рэпрэсіі супраць адвакатаў. 

Застацца альбо з’ехаць? 

  • Міграцыя гэта вельмі трагічны момант у любой краіне, а ў нас яна характарызуецца тым, што людзі з’язджаюць не ў пошуках шчасця і чыноў, а яны едуць каб выратаваць сваё жыццё, альбо свабоду. 
  • Нічога не рабіць гэта не выбар, а пазбяганне выбару. 
  • Кожны ацэньвае ступень рызыкі  і фізічна, і псіхалагічна сам.
  • Аб якой бяспецы можа ісці гаворка, калі сёння людзі кідаюць свае хаты, сваё жыццё, сваю працу і нават сваіх родных, каб збегчы з гэтай краіны. Нажаль, гэта самае красамоўнае пацверджанне прававога дэфолту, у якім мы знаходзімся, бо спадзеву на права сёння фактычна ні ў кога няма. І гэта тое, з чым нават сённяшняй уладзе прыйдзецца змагацца, бо гэта такі вірус, які можа атруціць усю краіну, у тым ліку тых, хто зараз знаходзіцца ля ўлады. 

Калі скончацца рэпрэсіі? 

  • Мы недаацэньваем вектар часу. Гэты перыяд, ён рана ці позна скончыцца, і гэты маятнік, які ўсё ніяк не можа дайсці да сваёй верхняй кропкі, усё ж такі пойдзе ў іншы бок. І чым далей рэпрэсіі будуць зацягвацца, тым больш імклівым будзе зваротны рух маятніка. 
  • Сёння мы бачым недахоп міжнародных механізмаў, якія маглі б паўплываць на таго, хто не жадае гэтаму ўплыву саступаць. 

Пра прымусовую вакцынацыю

– вакцынацыя сур’ёзная тэма не толькі ў Беларусі. Ёсць тыя, хто супраць вакцыны, а ёсць пэўныя праграмы з дзяржаўным прымусам, якія прымушаюць людзей праходзіць вакцынацыю нават у еўрапейскіх краінах, ці ствараюць перашкоды для перамяшчэння чалавека праз мяжу, калі ў цябе няма вакцыны.

— але галоўнае, што мяне хвалюе, гэта тое, што ўсё праводзіцца пра пень-калоду, звычайнымі дубовымі метадамі. 

Пра рэпрэсіі супраць адвакатаў 

  • Калегія адвакатаў сёння выглядае як дзяржаўныя прафсаюзы і замест абароны сваіх сяброў, яна з’яўляецца правадніком генеральная лініі. 

Нацыянальны суверэнітэт ці правы чалавека? 

  • Размаўляем мы пра мігранцкі крызіс, ці пра гэтую гісторыю, якая звязана з пасадкай самалёта Ryanair, мы бачым, што на першы план выходзяць інтарэсы нацыянальнай бяспекі <…>, а правы чалавека адыходзяць на другі план. 
  • Барэль кажа, што нават калі б не было пасадкі самалёта, не было б такіх жорсткіх санкцый. Хаця ў Беларусі ўжо да гэтага жорсткія рэпрэсіі не выклікалі такой рэакцыі. І гэта значыць, што сістэма абароны нацыянальнай бяспекі сёння выходзіць на першы шэраг, а ідэалогія правоў чалавека аказваецца ў глыбокім крызісе. 

Больш глядзіце па спасылцы ў праграме «Пока свободны»

Еще новости

Поделиться