1 верасня пачаўся судовы працэс над сяброўкай КР Ксеніяй Луцкіной. Дзяржаўны абвінаваўца Кароль зачытваў абвінавачанне 50 хвілін. Журналістцы ставяць у віну «змову або іншыя дзеянні з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). Справа складаецца з 67 тамоў.

Пасля абвяшчэння абвінавачання Ксенія сказала, што прызнае віну. Перад дачай паказанняў журналістка папярэдзіла, што за час знаходжання ў турме ў яе значна пагоршыўся стан здароўя: у яе пухліна галаўнога мозгу, з-за чаго яна рэгулярна прымае моцнадзейныя лекі.

На судзе Ксенія трымалася і выглядала добра. Сярод слухачоў прысутнічалі бацькі і сябры журналісткі. Паводле папярэдняй інфармацыі, паседжанні будуць праходзіць кожны дзень да 24 верасня у Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3). Любы жадаючы можа прыйсці на паседжанне, для гэтага трэба толькі мець з сабой пашпарт.

Ужо больш за 20 месяцаў Ксенія Луцкіна знаходзіцца за кратамі. Важна паказаць, што яна не адна і беларусы падтрымліваюць смелую прынцыповую журналістку.

Еще новости

Поделиться

Меню