Каардынацыйная Рада зацьвердзіла склад прадстаўнікоў у Камісію па вайсковым накірунку. У яе склад увайшлі:

— Аляксандр Клачко (Блок Воля)

— Віталь Лакотка (Каманда Латушкі і Руху “За Свабоду”)

— Павел Мар’еўскі (Еўрапейскі выбар)

— Аляксандр Камісараў (Незалежныя Беларусы)

Ініцыятыва аб галасаванні па зацьвярджэнні складу камісіі была прапанавана спікерам КР Арцемам Бруханам і падтрымана групай дэлегатаў з 12 чалавек.

Вынікі галасавання наступныя:

Так — 46

Супраць — 0

Устрымаўся — 1

Кворум прысутнічае — 47 з 77 дэлегатаў.

Удзел па фракцыях наступны:

— Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”: 22 з 28

— Беларусы: 1 з 13

— Незалежныя Беларусы: 7 з 8

— Еўрапейскі выбар: 7 з 8

— Моладзевы наступ: 0 з 8

— Наша Справа / БХД: 3 з 6

— Блок Воля: 5 з 5

— Хопіць баяцца: 2 з 3

— Пазафракцыйныя дэлегаты: 0 з 1

У адпаведнасці з рашэннем Камісіі па пытаннях Статута і іншых унутраных дакументаў КР, Камісія па вайсковым накірунку не з’яўляецца камісіяй Каардынацыйнай Рады ў значэнні, выкладзеным у Статуце і Палажэнні аб камісіях КР.

Яшчэ навіны

Падзяліцца