Сярод іх — легендарны Сяргей Ціханоўскі, адзін з самых вядомых сімвалаў беларускага супраціву. Ён правёў за кратамі больш за пяць гадоў, але не зламаўся. Таксама вызвалены:
- Кірыл Балахонаў
- Акіхіра Гаеўскі-Ханада
- Наталля Дуліна
- Ігар Корней
- Галіна Краснянская
- Сяргей Шэлег
- і яшчэ 7 чалавек, чые імёны пакуль не вядомы. Спіс працягвае папаўняцца.
Гэта — крок, які дае надзею. Але мы памятаем: у турмах па-ранейшаму застаюцца сотні нявінных людзей, чыя віна — толькі ў тым, што яны хацелі праўды і свабоды.
Каардынацыйная Рада працягвае змагацца за вызваленне кожнага палітвязня. Пакуль не будзе на волі апошні — наша праца не скончана.
Фота: Радыё Свабода