У Працоўнай групе КР па сувязях з працоўнымі актыўна развіваецца пляцоўка Прафсаюз анлайн. Па стане на панядзелак 28 верасня было пададзена каля 600 індывідуальных і калектыўных заяў на ўступ у незалежныя прафсаюзы. Цягам тыдня дынаміка падаваных заяў нарастала, штодня іх падавалася па некалькі дзясяткаў.
Для таго каб уступіць у незалежны прафсаюз, трэба перайсці на сайт. З вамі абавязкова звяжуцца хуткім часам.
Каардынацыйная Рада працягвае працаваць над стварэннем новых Працоўных груп і ініцыятыў. Зусім нядаўна ўтварылася Працоўная група па палітычных зняволеных. Паспяхова працуе Працоўная група па дапамозе бізнесу; Фем група працуе над выяўленнем патрэб жанчын Беларусі. І гэта толькі частка працы, якую выконвае не толькі Каардынацыйная Рада, але і кожны з вас.
Пераходзьце на сайт, запаўняйце заяву і яднайцеся з аднадумцамі!
Разам мы – сіла!











