Фракцыя «Воля» паведамляе пра прынятае рашэньне выйсці са складу Каардынацыйнай рады.

Рашэньне прынята пасля ўнутраных абмеркаваньняў і ўзважваньня розных пазіцый у межах каманды.

Мы выказваем удзячнасьць тым сябрам і структурам Каардынацыйнай рады, якія на першае месца ставілі барацьбу за аднаўленьне суверэнітэта Рэспублікі Беларусь, за супрацу, абмен ідэямі і супольныя намаганьні, скіраваныя на будучыню Беларусі.

Разам з тым, фракцыя «Воля» бачыць неабходнасьць працягваць сваю дзейнасьць у самастойным фармаце — для развіцьця ўласных ініцыятыў, праектаў і ідэй, якія адпавядаюць нашым каштоўнасьцям і бачаньням.

Мы застаёмся адкрытымі да дыялогу, супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі з усімі сіламі, што падзяляюць прынцыпы свабоды, годнасьці і адказнасьці. Гатовы ахвяраваць, прымаць складаныя рашэньні ў складаных сітуацыях і несьці за іх адказнасьць.

Фракцыя «Воля» працягне сваю працу на карысьць беларускага грамадства, развіваючы грамадзянскія ініцыятывы і спрыяючы пабудове вольнай і дэмакратычнай Беларусі.

Беларусь будзе вольнай.

Яшчэ навіны

Падзяліцца