Я, Павел Мар’еўскі, як другі віцэ-спікера КР і сябра фракцыі “Еўрапейскі выбар”, афіцыйна звяртаюся да каманды распрацоўшчыкаў праекта па паліграфічных праверках, з наступнай прапановай:

– Я добраахвотна гатовы прайсці адпаведную праверку на паліграфе па прапанаваных у праекце працэдурах і пытаннях, без дадатковых умоў з майго боку, каб паказаць беларускаму грамадству і асноўнаму складу КР шчырасць маіх намераў і ўзятых на сябе абавязкаў чальца Кардынацыйнай Рады, сябра фракцыі “Еўрапейскі выбар” і другога віцэ-спікера Кардынацыйнай Рады. Сваім прыкладам паспрабаваць павярнуць давер беларусаў да кіраўніцтва і асноўнага складу КР. І падмацаваць аўтарытэт КР перад будучымі выбарамі ў асноўны склад КР, якія адбудуцца ў наступным годзе. Прашу каманду распрацоўшчыкаў праекта па паліграфічных праверках, пасля кансультацый адказаць на маю прапанову публічна, праз афіцыйныя каналы КР, каб з ім маглі азнаёміцца ня толькі чальцы КР но і ўсе беларусы. Паралельна заклікаю Кіраўніцтва КР, Спікера, віцэ-спікерку, сакратарыят КР і ўсіх тэхнічных супрацоўнікаў з доступам да дакумантаў і баз дадзеных КР, лідэраў фракцый, кіраўнікоў камісій КР, усіх чальцоў афіцыйных дэлегацый якія прадстаўляюць КР на міжнародных пляцоўках, дабрахвотна прайсці праверку на паліграфе па прапанаваных у праекце працэдурах і пытаннях і дабрахвотна апублікаваць на інфармацыйных каналах КР вынікі.

З павагай,

Павел Мар’еўскі

Другі віцэ-спікер Каардынацыйнай Рады.

Яшчэ навіны

Падзяліцца