Апошні тыдзень кастрычніка быў насычаным на падзеі. Прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады працягваюць развіваць незалежныя прафсаюзы і органы мясцовага самакіравання, ствараюць новыя ініцыятывы і выступаюць на міжнароднай арэне. У чарговым дайджэсце расказваем пра галоўнае за тыдзень.

Апрацавалі 150 заяў на ўступ у незалежныя прафсаюзы

Каманда ініцыятывы «Прафсаюз Online» працягвае дапамагаць працоўным і студэнтам уступаць у незалежныя прафсаюзы і абараняць свае правы ва ўніверсітэце і на працы.

Стварылі працоўную групу па падтрымцы беларускай мовы і культуры

Група падтрымлівае беларускамоўных грамадзян, прадстаўнікоў культуры і супрацьдзейнічае спробам дыскрэдытацыі беларускай сімволікі. За навінамі каманды сачыце ў тэлеграм-канале.

Сабралі статыстыку пра стан стартап-экасістэмы Беларусі

Каманда ўдзельніцы працоўнай групы КР па бізнесе Таццяны Марыніч напачатку кастрычніка правяла апытанне пра стан стартап-экасістэмы Беларусі. Анкету запоўнілі 208 заснавальнікаў і сузаснавальнікаў стартап-кампаній. На мінулым тыдні аналітыкі падрыхтавалі дэталёвы аналіз апытання

Запусцілі серыю адукацыйных відэа па эканоміцы Беларусі

Ў першым відэа «Чаму Беларусі патрэбныя рэформы» эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч расказаў, чаму эканоміка Беларусі з 2010 года валіцца і як гэта дапамогуць выправіць рэформы. У наступных выпусках Алесь адкажа на часта задаваныя пытанні па эканоміцы і цяперашняй сітуацыі ў краіне. Пытанні дасылайце на пошту.

Запусцілі першы анлайн-хакатон КР і хаба «Перамен»

Далучайцеся да хакатону і разам з іншымі прыхільнікамі змен і сябрамі Каардынацыйнай Рады прыдумляйце праекты, якія дапамогуць дамагчыся выканання галоўных патрабаванняў Рэзалюцыі КР. Хакатон праходзіць з 2 па 7 лістапада. 

Запусцілі ініцыятыву Парламенцкай салідарнасці з Беларуссю

Каардынацыйная Рада запрасіла парламентароў усіх краін выказаць падтрымку і салідарнасць з беларускім народам. Навіны ініцыятывы чытайце на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку

Правялі даследаванне патрэб жанчын у крызіснай сітуацыі

Фем-група КР апрацавала запоўненыя анкеты, якія дапамогуць зразумець, што непакоіць жанчын, і вызначыць кірункі працы ініцыятывы.  

Звярнуліся да ўдзельнікаў Міністэрскай канферэнцыі ЕПВО

Працоўная група па адукацыі заклікала замежных калегаў запатрабаваць ад беларускіх улад выканання правоў студэнтаў. 

Цяпер у рамках КР працуе 10 працоўных груп. Вы можаце ўступіць у Пашыраны склад Рады і пачаць працаваць па адным з кірункаў ці стварыць новую працоўную групу, якая будзе спрыяць дасягненню трох асноўных мэт КР (спасылка на рэзалюцыю https://rada.vision/by/rezalucyia). Уступіць у Пашыраны склад КР: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeVROjbMeRnWO1pCt-cLoi3IgITN7EWAkzDwo_ZlglL6ENGow/viewform 

Каардынацыйная Рада — гэта мы. Разам — у новую Беларусь!

Яшчэ навіны

Падзяліцца