Дзякуй усім, хто ўжо накіраваў ці збіраецца накіраваць заяўку ў Каардынацыйную раду. Да нас ужо звярнуліся сотні выбітных людзей, прафесіяналаў, сапраўдных беларусаў.

Усе, хто выказваў жаданне працаваць, змогуць узяць удзел у працы пашыранага складу рады, яе працоўных і экспертных груп. Асноўны склад Каардынацыйнай рады будзе сфарміраваны так, каб найлепшым чынам прадстаўляць беларускі народ. Цяпер апрацоўваюцца заяўкі тых, хто ў гэтыя дні піша новую старонку беларускай гісторыі, у тым ліку дэлегатаў нашых найбуйнейшых заводаў.

На бягучы момант пасля калегіяльнага абмеркавання мы можам з удзячнасцю пацвердзіць далучэнне да складу Каардынацыйнай рады наступных беларусаў:

  • Святлана Алексіевіч — Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры
  • Андрэй Аляксандраў– Белапан
  • Надзея Астапчук – чэмпіенка свету і Еўропы (штурханне ядра)
  • Андрэй Бастунец – старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў
  • Павел Белавус — заснавальнік і ўладальнік Symbal.by
  • Алесь Бяляцкі — праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна»
  • Андрэй Вітушка — дзіцячы доктар-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук
  • Віталь Валянюк — дырэктар Probusiness
  • Алана Гебрэмарыям — актывістка Моладзевага Блока
  • Юрась Губарэвіч — палітык, старшыня руху «За Свабоду»
  • Павел Данейка — кіраўнік Групы кампаній ІПМ, адміністратыўны дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC)
  • Аляксандр Дабравольскі — сябра Палітрады «Аб’яднанай грамадзянскай партыі» (АГП)
  • Алесь Дуко — адміністрацыя парку “Вялікі камень”
  • Уладзімір Дунаеў — прафесар, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта
  • Сяргей Дылеўскі – прадстаўнік МТЗ
  • Максім Знак — юрыст
  • Святлана Калінкіна — журналіст
  • Вольга Кавалькова — давераная асоба Святланы Ціханоўскай
  • Мікалай Казлоў — палітык, лідар «Аб’яднанай грамадзянскай партыі» (АГП), давераная асоба Святланы Ціханоўскай
  • Марыя Калеснікава — Каардынатар штаба Віктара Бабарыкі
  • Дзмітрый Крук — эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC)
  • Ігар Кубашкоў — прадстаўнік студэнцкай супольнасці
  • Андрэй Курэйчык — кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыст
  • Павел Латушка – былы міністр культуры, надзвычайны паўнамоцны пасол
  • Павел Лашчанка –  кіруючы партнер кампаніі Ernst&Young па Беларусі, кіраўнік практыкі аўдытарскіх паслуг
  • Яўген Лівянт — педагог, кіраўнік рэпетытарскага цэнтра “100 балаў”
  • Ксенія Луцкіна –  спецыяльны карэспандэнт БТ
  • Таццяна Марыніч  — заснавальнік і дырэктар групы кампаній BELBIZ
  • Уладзімір Пугач — юрыст, музыка, лідар J-MORS
  • Міхаіл Румянцаў – дырэктар інвестыцыйнай кампаніі Founders.ai, прадпрымальнік са спісу Forbes
  • Віталь Рымашэўскі — сустаршыня “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”
  • Ганна Севярынец — настаўнік, пісьменнік, літаратуразнаўца
  • Андрэй Стрыжак — каардынатар кампаніі BY-COVID, старшыня гомельскага філіяла Праваабарончага цэнтра «Вясна»
  • Лілія Уласава — міжнародны медыятар, юрыст
  • Юрый Хашчавацкі — кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар
  • Аляксандр Цэнцер — кіраўнік групы кампаній «А-100»
  • Уладзімір Цэслер — мастак, дызайнер
  • Сяргей Чалы — незалежны аналітык, эканаміст
  • Юлія Чарняўская — культуролаг, прафесар
  • Аляксандр Швец – старшыня БНПА
  • Аляксей Шчурко — бізнэсмэн GURTAM
  • Віктар Шумель – дырэктар гродненскага цэнтральнага спартыўнага комплексу «Неман»
  • Вольга Шпарага – філосаўка, ECLAB
  • Андрэй Ягораў — палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
  • БЕЛАЗ – прадстаўнік працоўнага калектыву
  • БЕЛКАЛІЙ – прадстаўнік працоўнага калектыву
  • БЕЛШЫНА – прадстаўнік працоўнага калектыву
  • БМЗ – прадстаўнік працоўнага калектыву
  • ГРОДНА АЗОТ – прадстаўнік працоўнага калектыву
  • МАЗ – прадстаўнік працоўнага калектыву
  • Мазырскі нафтапераапрацоўчы завод – прадстаўнік працоўнага калектыву
  • МЗКЦ–  прадстаўнік працоўнага калектыву
  • НАФТАН – прадстаўнік працоўнага калектыву

Гэта не азначае, што астатнія заяўкі адхіленыя, яшчэ ідзе працэс фарміравання асноўнага складу Каардынацыйнай рады, будуць створаныя пляцоўкі для працы пашыранага складу, працоўных і экспертных груп.

Рэгламент Каардынацыйнай рады будзе апублікаваны у найбліжэйшы час. Першае паседжанне Каардынацыйнай рады (у наяўным на момант пасяджэння складзе) адбудзецца ў найбліжэйшыя дні, пра час і месца будзе паведамлена дадаткова.

Спіс абнаўляецца, таму вы можаце знайсці актуальны склад на старонцы “Сябры Рады”.

Яшчэ навіны

Падзяліцца