Справаздача аб дзейнасці Каардынацыйнай рады другога складу
за перыяд з 9 лютага 2023 года па 9 жніўня 2023
Што такое Каардынацыйная рада?
Каардынацыйная рада – гэта прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. КР аб’ядноўвае незалежных грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятыў, грамадскіх аб’яднанняў і асацыяцый, прафесійных саюзаў, палітычных партый, дабрачынных фондаў і іншых некамерцыйных арганізацый для вядзення дзейнасці, азначанай у Статуце КР.
Мэта Каардынацыйнай рады
Каардынацыйная рада створана з мэтай устанаўлення ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнай формы праўлення, заснаванай на прыярытэце неад’емных і сусветна прызнаных правоў чалавека і вяршэнства права, захавання суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Задачы Каардынацыйнай рады
1.Прадстаўляць (рэпрэзентаваць) шырокі спектр арганізацый і плыняў беларускай грамадзянскай супольнасці. Адлюстроўваць розныя меркаванні, падыходы і пазіцыі ў палітычнай прасторы.
Каардынацыйная рада была створана 20 жніўня 2020 года па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні КР прыняла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці ў межах фармавання Новай канфігурацыі дэмакратычных сіл. Падчас рэфармавання структуры дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці маглі вылучыць аднаго дэлегата, а падчас другой хвалі – абіраліся самавылучэнцы. У пачатку лютага 2023 рэфармаванне завяршылася. Агулам новы склад КР складаўся з 22 мінулых чальцоў, 73 новых дэлегатаў і дэлегатак грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў.
Сёння КР складаецца з 111 чалавек: 18 са старога cкладу + 7 за кратамі + 72 дэлегатаў ад арганізацый + 14 самавылучэнцаў.
Спіс публічных дэлегатаў і дэлегатак можна пабачыць на сайце.
2. Каардынаваць і ўзгадняць дзейнасць розных арганізацый, структураў і асобаў дэмакратычнага руху. Усталёўваць і ўзмацняць сувязі і кантакты паміж дэлегатамі КР, іншымі прадстаўнікамі дэмакратычнага руху, міжнароднымі партнёрамі. Мабілізаваць супольныя намаганні дзеля дасягнення агульных задач.
За паўгода існавання рэфармаванай КР дзеля павышэння ўнутранай эфектыўнасці былі створаны 7 фракцый:
Самая вялікая фракцыя «Грамадзянская салідарнасць» – у яе складзе 28 чалавек;
«Грамадзянскае дзеянне/За Новую Беларусь» складаецца з 9 чалавек;
«Шчаслівая нацыя» – з 13 чалавек;
«Наша справа» – у фракцыю ўвайшлі 11 чалавек;
«Фракцыя адказнага партнерства» – 9 чалавек;
«Моладзевы наступ» налічвае 11 чалавек;
«Адзiнства па-над межамi» – 10 чалавек;
Астатнія – пазафракцыйныя.
Таксама было створана 28 працоўных груп (22 знешнія і 6 унутраных): сёння сярод дзеючых можна адзначыць узмацненне ФемГрупы КР і яе ўплыў на парадак дня; правядзенне серыі дыскусій, прымеркаваных да слуханняў па пытаннях вызвалення палітзняволеных працоўнай групай па праблемах вызвалення і падтрымкі палітзняволеных; праведзена серыя сустрэч з беларускай дыяспарай Польшчы, а менавіта з беларусамі Беластока, Гданьска, Вроцлава, Любліна, Лодзі, Познані і Кракава, а таксама Чэхii намаганнямі працоўнай групы па падтрымцы і развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці, працоўную групу па захаванні і развіцці беларускай мовы і культуры і многіх іншых.
На сёння існуе 4 камісіі:
Павел Церашковіч узначальвае камісію па адукацыі
Аляксандр Паршанкоў – камісію па справах студэнцтва
Раман Кісляк – па юрыдычных пытаннях і прававых рэформах
Таццяна Марыніч – кіраўніца міжнароднай камісіі
На фінальнай стадыі прыняцце пратакола ўзаемадзеяння ОСТ-АПК-КР.
Распрацаваны дарожныя карты для Еўракамісіі па падтрымцы грамадскага сектара Беларусі на 250 млн еўра, праца будзе працягнута.
Праведзена камунікацыя з платформай «Новая Беларусь» для патэнцыйнага выкарыстання яе як інфраструктуры для наступных выбараў у Каардынацыйную раду.
Камісія КР па адукацыі абмяркавала на розных пляцоўках, як рэфармаваць беларускую сістэму адукацыі, а таксама праграму Кастуся Каліноўскага. Старшыня камісіі П.Церашковіч выступіў на сустрэчы у Сейме і Сенаты Рэспублікі Польшча 15.06.2023, дзе былі абмеркаваныя пытанні развіцця адукацыі для беларусаў-эмігрантаў у Польшчы.
Міжнароднай камісіяй праведзены сустрэчы з міжнароднымі партнёрамі: ЕЗ і ЗША, дэпутатамі і прадстаўнікамі асобных краін (Літва, Украіна, Галандыя, Францыя). Падрыхтаваны прапановы па арганізацыі Стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і беларускім дэмакратычным рухам. Унесены прапановы да сустрэч СТ з шэрагам міжнародных партнёраў.
У Стакгольму разам з міжнароднымі партнерамі абмяркоўвалі стратэгію ЕЗ па Беларусі, прасоўвалі беларускую павестку на сустрэчах з кантактнай групы Рады Еўропы, Сябры міжнароднай камісіі прынялі ўдзел у сустрэчах з амбасадарамі і дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і Літоўскім Сейме, дзе адстойвалі правы беларусаў, паставіўшы знак адрознення паміж Лукашэнкам і беларускім народам. Акрамя таго, члены міжнароднай камісіі былі запрошаны на цырымонію ўзнагароджання Уладзіміра Зяленскага прэміяй Карла Вялікага, правялі канферэнцыю “Civil society organizations and political parties in Belarus and countries of Lublin Triangle and military situation in Eastern Europe”, а таксама прынялі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай праблемам парушэння правоў на свабоду сумлення ў Беларусі, і сесіі Кансультатыўнай групы “Беларусь – Еўразвяз”.
Дэлегаты КР прымалі актыўны ўдзел у дыскусіях, арганізаваных Банкам Ідэй – анлайн-платформай, на якой даследчыкі, грамадзянскія ініцыятывы і грамадзяне могуць размяшчаць праекты рэформаў для будучага развіцця Беларусі. Прадстаўлена стратэгія развіцця бізнесу.
Арганiзаваны збор подпісаў за змену польскага заканадаўства, мэта якога – магчымасць для беларусаў вучыцца на беларускай мове ў Польшчы
3. Арганізоўваць абмеркаванні вважных для грамадства тэмаў, выбудоўваць працэс дэліберацыі па вострых палітычных пытаннях і выкліках. Праводзіць публічныя слуханні, дыскусіі, дэбаты. Дапамагаць выпрацоўцы супольных рашэнняў і падыходаў.
За час справаздачнага перыяду членамі КР былі арганізаваныя серыі анлайн і афлайн-дыскусій пры ўдзеле сябраў КС, экспертаў, праваабаронцаў, былых палітвязняў і сваякоў палітвязняў, прымеркаваныя да слуханняў па пытанні вызвалення палітвязняў (самі слуханні ў афлайн падчас падрыхтоўкі).
- Вязні рэжыму: колькі ў Беларусі палітычных зняволеных і чаму не ўсім даюць статус палітычных?
- Ініцыятывы дапамогі палітвязням: падтрымка людзей у краіне і на адлегласці
- Ці можна прымяніць досвед вызвалення палітвязняў іншых краін да беларускага кантэксту?
- Ці магчыма вызваліць палітвязняў, калі рэпрэсіі працягваюцца? Дыскусія: Усаў, Кавалеўскі, Мацкевіч
- Вызваленне палітвязняў у РБ — хто гэтаму перашкаджае? / Вячорка VS Кабаноў VS Гарбунова VS Лойка
Ініцыяванне слуханняў КС па еўрапейскай перспектыве (праведзены шэраг дыскусій, у тым ліку арганізавана панэль на канферэнцыі “Новая Беларусь” аб еўрапейскім выбары беларусаў, пачалася падрыхтоўка слуханняў па еўрапейскай перспектыве).
- Еўропа – Беларусь. Гісторыя адносін. Еўрапейскія інстытуты. Як Беларусь у іх прадстаўлена?
- Еўрапейскі шлях Беларусі – эканамічнае вымярэнне: якая наша мэта і як яе дасягнуць?
- Беларусь: репрессии и война неожиданно изменили общество / Дебаты КС по евроинтеграции
Заслуханы справаздачы аб дзейнасці прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета,
даны ацэнкi і рэкамендацый для Аб’яднанага пераходнага кабінета і яго Кіраўніка па выніках разгляду справаздач яго асобных прадстаўнікоў:
Грамадскія слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Алiны Коўшык i Валера Сахашчыка.
Грамадскiя слуханнi прадстаўнікоў АПК Вольгi Гарбуновай i Валера Кавалеўскага.
Грамадскiя слуханнi прадстаўніка АПК Паўла Латушкі.
Грамадскiя слуханнi прадстаўніка АПК Аляксандра Азарава.
Заслухоўванне стратэгіі пераходнага перыяду. Рыхтуецца падрыхтоўка публічных абмеркаванняў стратэгіі на выбары 2024, ізаляцыі беларусаў, стратэгіі пераходнага перыяда.
Заявы і рэзалюцыі, прынятыя за справаздачны перыяд:
Каардынацыйная рада надалей працягвае сваю працу дзеля ўстанаўлення ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнай формы праўлення, заснаванай на прыярытэце неад’емных і сусветна прызнаных правоў чалавека і вяршэнства права, захавання суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сачыце за абнаўленнямі на каналах КР!